На Брэстчыне пачаў вяшчанне рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Брэст"

У Брэсцкай вобласці сёння пачаў вяшчанне рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Брэст". Як адзначае БЕЛТА, тэлетрансляцыя будзе весціся 16 гадзін у суткі — з 7-й да 23-й.
Першым у эфіры па традыцыі быў паказаны выпуск навін рэгіёну.
Новы канал з'явіўся на 44-й кнопцы тэлевізара. Таксама яго праграмы будуць даступныя ў правадным пакеце ZALA. Магчымасці прагляду ў кабельных сетках гледачам трэба ўдакладняць у пастаўшчыкоў паслуг сувязі.
Тэлеэфір канала будзе фармавацца з праектаў ўласнай вытворчасці, перадач пра гісторыю, а таксама эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае і спартыўнае жыццё Брэстчыны.
Як паведамлялася раней, на тэлеканале "Беларусь 4" выходзяць праграмы абласных тэлерадыёкампаніяў. Цяпер уласнага вяшчання на гэтым канале не мае толькі Мінская вобласць.
Фота: goodline.info