На беларускіх АЗС цяпер прадаюць дызпаліва толькі экалагічнага класа К5
Плануецца, што яго кошт не перавысіць цану ДП-К4.
У Беларусі з 1 студзеня 2015 года на аўтазапраўках прадаецца дызпаліва толькі экалагічнага класа К5. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар канцэрну “Белнафтахім” Марына Касцючэнка.
“Выконваючы патрабаванні міжнароднага рэгламенту, з 1 студзеня 2015 года беларускія аўтазаправачныя станцыі пераходзяць на продаж дызельнага паліва толькі экалагічнага класа К5 (ДП-К5) — як зімовага, так і летняга”, — паведаміла спецыяліст.
Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза дазваляў абарачэнне на тэрыторыі Беларусі дызпаліва экалагічнага класа К4 да 31 снежня 2014 года.
Плануецца, што кошт ДП-К5 захаваецца на ўзроўні ДП-К4.
Беларускія нафтаперапрацоўшчыкі гатовыя прапанаваць аўтамабілістам паліва палепшанай экалагічнай якасці і забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў поўным аб’ёме, запэўніваюць у “Белнафтахіме”.