На беларуска-польскай мяжы шалёныя чэргі
Беларуска-польская мяжа / myfin.by
Катастрофа на беларуска-польскай мяжы. Выезду ў Польшчу чакаюць каля 60 аўтобусаў і каля 400 аўтамабіляў. Нават пасажырам аўтобусаў даводзіцца праводзіць у зоне чакання каля 24 гадзінаў.
Праз шалёную чаргу затрымліваюцца аўтобусы з Варшавы ў Мінск і іншыя беларускія гарады. Тут спазненне таксама можа вымярацца дзясяткамі гадзінаў.