На Багамах на верталёце разбіўся амерыканскі мільярдэр Крыс Клайн

На Багамах на верталёце разбіўся амерыканскі мільярдэр Крыс Клайн

На Багамах на верталёце разбіўся амерыканскі мільярдэр Крыс Клайн. Усе сем чалавек, якія былі на борце, у тым ліку і дачка Клайна, загінулі, інфармуе meduza.io. Трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер. Верталёт упаў у Атлантычны акіян неўзабаве пасля ўзлёту.

Крыс Клайн займаўся вугальным бізнесам. Ён стаў мільярдэрам у пачатку 2000-х, валодаў 1,8 млрд долараў. 5 ліпеня яму споўніўся б 61 год.