На авіяшоу пад Мінскам верталёт Мі-2 узараў зямлю вінтом (відэа)
Надзвычайнае здарэнне адбылося на авіяшоў "Пранеба", якое прайшло на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам у мінулыя выходныя. Верталёт Мі-2 літаральна ўзараў зямлю, не перарываючы палёту, паведамляе ren.tv. Адзначаецца, што гэта быў фрыстайл пад класічную музыку.
Сам лётчык зрабіў такі віраж або верталёт занесла і пілот у апошні момант здолеў выраўнаваць яго, невядома.