На аўторак у Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне

У аўторак, 18 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, 5-10 метраў за секунду, на Брэстчыне — да 14. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, на аўторак аб'явілі штармавое папярэджанне (чырвоны ўзровень небяспекі).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 7-12 градусаў цяпла (у некаторых раёнах Віцебшчыны — 4-6 са знакам плюс), у дзённыя — 16-22, на Брэстчыне — да 24 цяпла.

Адзначаецца, што 18-19 жніўня амаль па ўсёй Брэсцкай вобласці захаваецца назвычайная пажарная небяспека.


Фота: bymedia.net