На аўтадарозе Барысаў — Беразіно абрынуўся мост
19 траўня на аўтадарозе Барысаў — Беразіно абрынуўся мост праз раку Раву, паведамляе ex-press.by. Відавочцы кажуць, што ён не вытрымаў нагрузкі, калі па ім праехаў шматтонны грузавік МАЗ.
Пацярпелых няма. МАЗ падчас здарэння страціў адзін з двух задніх мастоў.
На месцы здарэння / nn.by
Гэты і наступныя здымкі — ex-press.by
На месцы здарэння працавалі следчыя / @skgovby