На 92-гадовую францужанку ўпала вялізная расліна, яна памерла
На 92-гадовую францужанку ўпала вялізная расліна — сукулент. Здарэнне адбылося ўвечары 10 траўня ў Манака на лесвіцы каля казіно. Вышыня сцябла сукулента можа складаць да 10 метраў. Як піша сайт nicematin.com, у жанчыны была траўма нагі, яе шпіталізавалі. У бальніцы яна памерла.
Вядома, што агулам падчас здарэння было пяць пацярпелых. Траўмы таксама атрымалі двое мужчын, жанчына і дзяўчына (у апошняй быў "эмацыйны шок"). Спецыялісты высвятляюць, што магло стаць прычынай падзення расліны.
Фота: nicematin.com