На 8 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: прагноз надвор’я на тры дні

Чижовка в Минске

Лівень, град, шквалісты вецер / Euroradio

На 8 чэрвеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц, моцных ліўняў, граду і шквалістага ветру з парывамі да 15–20 м/с. Максімальная тэмпература паветра дасягне +30 °C.

9 чэрвеня ў Беларусь пачнуць паступаць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Пахаладае. Будзе воблачна.

На большай частцы тэрыторыі — дажджы, уначы месцамі моцныя. У асобных раёнах — навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, заходні, парывісты, уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі моцны.

Тэмпература паветра ўначы ад +10 °C на захадзе да +19 °C на паўднёва-ўсходзе, удзень +15..+20 °C, на паўднёва-ўсходзе да +23 °C.

10 чэрвеня ўначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Вецер заходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +5..+12 °C, удзень +15..+22 °C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.