МУС дадало ў "экстрэмісцкі спіс" яшчэ 18 чалавек

МУС папаўняе "спіс экстрэмістаў" / БЕЛТА
Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў "экстрэмісцкі спіс" яшчэ 18 чалавек. Цяпер у ім 2281 прозвішча.
Новадалучаныя "экстрэмісты" — гэта пераважна людзі, асуджаныя па "палітычных" артыкулах Крымінальнага кодэкса:
342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
368 КК (абраза Лукашэнкі),
369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Сярод іх — палітвязень Сяргей Далівеля, лідар мінскага рок-гурта "Бандероль", доктар Таццяна Талочка, аршанец Валерый Кулеша, якога вызвалілі ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.