МУС: 12 кастрычніка ў Беларусі затрымалі 186 чалавек

12 кастрычніка ў Беларусі затрымалі 186 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу МУС. У панядзелак у Мінску і шэрагу іншых гарадах прайшоў Марш пенсіянераў, які спрабавалі разагнаць, ужываліся спецсродкі. А ўвечары ў сталіцы перакрываліся вуліцы, будаваліся барыкады, паліліся шыны — сілавікі затрымлівалі пратэстоўцаў.
У праваабаронцаў былі звесткі пра 127 затрыманых.
Міліцыя налічыла ў панядзелак 22 пратэстныя акцыі з агульнай колькасцю ўдзельнікаў "не больш за 1,5 тысячы ўдзельнікаў". З іх — тысяча ў сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.