Мост у Чавускім раёне застаецца пад вадой
Мост каля вёскі Скварск у Чавускім раёне / chausynews.by
Мост каля вёскі Скварск у Чавускім раёне застаецца пад вадой. Прычынай падтаплення стаў пад'ём узроўню вады ў рацэ Проня (перад гэтым былі моцныя ападкі, паведамляе раённая газета). Пра здарэнне стала вядома напярэдадні. У панядзелак у ранішняй зводцы магілёўскія ратавальнікі пішуць, што падтопленыя 70 метраў — мост і ўчастак дарогі.
Згаданы 35-метровы жалезабетонны мост нізкаводны. Максімальны ўзровень падтаплення складае 15 см.
Адзначаецца, што "жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана". Праезд магчымы толькі высокапраходнай тэхнікай пры выкананні мер бяспекі.
chausynews.by