Моцны вецер сарваў навес на пляцоўцы дзіцячага садка ў Мінску
Вецер пашкодзіў пляцоўку ў дзіцячым садку ў Мінску / адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Мінска
У аўторак, 8 красавіка, у Мінску зноў панаваў моцны парывісты вецер. Яго ахвярай стаў навес над пляцоўкай на тэрыторыі дзіцячага садка №452 па вуліцы Каржанеўскага, 24. Пра здарэнне паведамляе адміністрацыя Кастрычніцкага раёна сталіцы.
Здарэнне адбылося каля 19:00. У момант здарэння ні дзеці, ні работнікі садка на пляцоўцы не знаходзіліся. Тэрыторыю ад абломкаў чысцяць супрацоўнікі Кастрычніцкага РАНС.
Начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі раёна Аляксандр Юдзінец паабяцаў, што навес прывядуць у належны стан бліжэйшым часам.