У сераду ў Беларусі захаваецца парывісты вецер і галалёдзіца на дарогах
Вецер, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 9 красавіка, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, мокры снег. Удзень ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу чакаюцца пераважна па паўночна-заходняй палове краіны. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца, таму сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, удзень — з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да -10. Удзень чакаецца ад +2 па ўсходзе да 9 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе Беларусі.
Прагноз надвор'я на 9 красавіка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 9 красавіка / Белгідрамет