Мітрапаліт Філарэт не змог прыняць удзел у літургіі з-за хваробы

Пра прычыны адсутнасці Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі паведаміў вернікам новы кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел, перадае БЕЛТА.



“Вы, напэўна, заўважылі, што з намі няма такога шаноўнага чалавека — мітрапаліта Філарэта. На жаль, ён хварэе. Давайце памолімся саборнай малітвай, каб Гасподзь дапамог яму акрыяць”, — сказаў мітрапаліт Павел.



Як паведамлялася, ганаровы Патрыяршы Экзарх павінен быў сёння служыць з пераемнікам і прадставіць яго вернікам.