Мінтранс атрымае кампенсацыю за "Хаўер" — больш за 5 млн долараў

Гэтыя сродкі павінны кампенсаваць дадатковыя выдаткі на ўтрыманне аўтадарог у краіне ў сувязі з ліквідацыяй наступстваў цыклона "Хаўер", які абрынуўся на Беларусь 15-16 сакавіка сёлета. Тады з-за снежных заносаў быў часова заблакаваны рух транспарту і ў сталіцы, і па краіне.


Мінтранс атрымае грошы са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, інфармуе БЕЛТА. Яны, як кажуць спецыялісты, дапамогуць "нармальна перажыць бліжэйшую зіму".