Мінскія міліцыянты вучылі дзяцей правільна катацца з горак

Міліцыянты вучылі дзяцей катацца з горак

Міліцыянты вучылі дзяцей катацца з горак / УУС Мінскага аблвыканкама

Мінскія міліцыянты вучылі дзяцей бяспечна катацца з горак, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама ў сваім тг-канале.

Рэйды па папулярных дзіцячых горках правялі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Мінскага РУУС. Акурат нядаўна выпаў снег, што стала значнай падзеяй для сёлетняй зімы.

Яны расказвалі дзецям, як бяспечна карыстацца цюбінгамі і лядзянкамі, а таксама — як выбраць бяспечнае месца для катання. На фота, апублікаваных у тг-канале, бачна, як дзеці катаюцца з горак пад прыглядам міліцыянтаў. Іншых дарослых падчас размовы дзяцей з міліцыяй побач не бачна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.