Мінскі метрапалітэн цяпер наўпрост падпарадкаваны Мінгарвыканкаму

Мінскі метрапалітэн цяпер наўпрост падпарадкаваны Мінгарвыканкаму. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін. Як вядома, дагэтуль ён уваходзіў у склад дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс".

Паводле Кузьміна, метрапалітэн выведуць са складу "Мінсктранса". Такое рашэнне прынялі ўлады сталіцы.

КУП "Мінскі метрапалітэн" будзе называцца дзяржаўным прадпрыемствам, паведамляе БЕЛТА.

Фота: ria.ru