Мінскі гандляр насваем трапіўся міліцыі другі раз за тыдзень

У гандляра было 8,5 кілаграмы “тавару”, расфасаванага ў 340 пакецікаў па 25 грамаў. Некалькі дзён таму гэтага самага мужчыну затрымалі таксама з буйной партыяй насвая — 13,2 кілаграма. Праваахоўнікі высветлілі, што жыхар сталіцы цягам двух гадоў займаецца пастаўкамі і распаўсюдам гэтага рэчыва ў складзе арганізаванай групы.

Яшчэ аднаго гандляра насваем злавілі ў Магілёве — у яго ў гаражы было прыхавана болей за 21 кілаграм рэчыва.

У абодвух выпадках прадаўцам пагражае адміністратыўнай адказнасць у выглядзе буйнога штрафу, інфармуе БЕЛТА.

У Беларусі насвай афіцыйна не аднеслі да наркатычнага ці псіхатропнага рэчыва.