Мінскі АМАП зняў з даха п’янага злодзея
Малады чалавек не змог патлумачыць, чаму і як ён там апынуўся.
Сталічныя праваахоўнікі затрымалі нецвярозага 23-гадовага злодзея — каб злавіць яго, АМАПу давялося лезці на дах будынка па вуліцы Старынаўскай.
6 траўня ў дзяжурную частку паступіла паведамленне, што невядомы мужчына трапіў на ахоўны аб’ект. Калі спецназ прыбыў на месца здарэння, то ўбачыў хлопца на даху будынка.
Злодзей меў пры сабе 2 аўтамагнітолы, частку касавага апарата і бутэльку растваральніка. Адкуль у яго гэтыя рэчы і чаму ён палез на дах, хлопец не патлумачыў. Яго даставілі ў Першамайскі РУУС і склалі пратакол, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. У крыві затрыманага было 1,4 праміле алкаголю.
Фота з архіву