"Мінскэнерга" паведамляе, што аднавіла падачу электрычнасці пасля аварыі

"Мінскэнерга" паведамляе, што аднавіла падачу электрычнасці пасля аварыі

РУП "Мінскэнерга" паведамляе, што а 12-й гадзіне падача электрычнасці была адноўленая для ўсіх спажыўцоў. Такім чынам, без электрычнасці некалькі раёнаў Мінска і населеныя раёны Мінскай вобласці заставалаіся каля гадзіны. 

Як паведамлялася раней, аварыя на ЦЭЦ-4 адбылася ў 10.49. Прычынай аварыі стаў разрыў трансфарматара. 

Без электрычнасці заставаліся мінскія раёны Каменная Горка, Сухарава, Кунцаўшчына. У частцы дамоў спынялася падача вады, бо не працавалі электрапомпы.