Мінская міліцыя шукае 10-гадовага хлопчыка і яго маці

Ленінскі РУУС Мінска шукае 10-гадовага Усевалада Казлоўскі, які знік без вестак. Хлопчык пражывае па адрасе: Мінскі р-н, садоўніцкае таварыства "Трактар", дом 552. Як паведамляецца на сайце сталічнай міліцыі, 31 жніўня 2015 года ён пайшоў з дому і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае.
Прыкметы хлопчыка: на выгляд 8-10 гадоў, рост каля 140-145 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя, кароткія. Ён быў апрануты ў сінія джынсы, цёмны вязаны швэдар, чорныя туфлі ці красоўкі.
Мяркуецца, што хлопчык можа знаходзіцца разам са сваёй маці, Марынай Казлоўскай. 30-гадовая жанчына хаваецца ад міліцыі.
Міліцыя просіць тых, хто апазнаў хлопчыка ці жанчыну на фота, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 367-62-02, 8 (044) 560-97-45 або 102. Праваахоўнікі гарантуюць канфідэнцыйнасць.
