Мінскае МНС патраціла на зняцце бел-чырвона-белых сцягоў 27 тысяч рублёў
У мінскім мікрараёне / telegram
Мінскае МНС патраціла на зняцце бел-чырвона-белых сцягоў 27 тысяч рублёў, заявіў у эфіры тэлеканала СТВ пракурор Мінска Алег Лаўрухін.
— У сувязі з гэтым пракуратурай горада ўнесена 18 прадпісанняў на гэтую суму. Сёння, можна сказаць, 10 прадпісанняў ўжо выканана на суму больш за 2.700 рублёў. Гэта значыць пакрыццё ідзе, — падкрэсліў Лаўрухін.
Пракурор лічыць, што калі пытанне тычыцца дамоў, якія адносяцца да таварыству ўласнікаў, то адказнасць за парушэнне правілаў архітэктурных рашэнняў фасадаў будынкаў нясуць старшыні гэтых таварыстваў.
Напрыклад, ужо чатыры таварыствы мінскага мікрараёна "Каскад" атрымалі штрафы па 200 базавых велічынь (максімум па гэтым артыкуле) — гэта 5400 рублёў. Штрафы выпісалі і старшыням таварыстваў як службовым асобам: 29 базавых аднаму старшыні і 30 — другому.
Таксама Алег Лаўрухін распавёў, што пачынаючы з 9 жніўня бюджэце Мінска і камунальным службам у выніку пратэстаў нанесены ўрон на суму каля 900 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.