Мінскае метро пераходзіць на летні графік руху цягнікоў

Мінскае метро з серады, 1 ліпеня, пераходзіць на летні графік руху цягнікоў. На Маскоўскай лініі з 7-й да 9-й гадзіны раніцы і з 16-й да 19-й вечара ўстаноўлены наступны інтэрвал — 2,5 хвіліны, на Аўтазаводскай лініі — 3,5, паведамляе БЕЛТА.

У суботы ў час пік інтэрвал руху цягнікоў у Мінскім метрапалітэне будзе складаць 5 хвілін. Гэта адносіцца і да першай, і да другой лініяў. У нядзелі інтэрвал будзе дасягаць 6 хвілінаў.

Фота: МНС