Мінскае “Дынама” і БАТЭ правядуць сёння “прынцыповы” матч
Гэты паядынак фактычна перадвызначыць вынік сёлетняга чэмпіянату Беларусі па футболе.
Раней планавалася, што сустрэча пройдзе ў пятніцу і пачнецца ў 15.15, аднак пасля было вырашана перанесці яе на суботу, 1 лістапада. Матч пройдзе на мінскім стадыёне “Трактар” у 14.00.
Нагадаем, да канца чэмпіянату Беларусі засталося 4 туры. У турнірнай табліцы лідзіруе БАТЭ — 61 ачко, а на другім месцы размясцілася мінскае “Дынама” — 60 ачкоў.