Мінскае "Дынама" абыграла "Арсенал" і захоўвае шанцы ўтрымаць чэмпіёнства

8 лістапада працягнуўся 28-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

8 лістапада працягнуўся 28-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"

У Наваполацку мясцовы "Нафтан" прымаў "Слуцк" і прайграў з лікам 1:2. "Цукровы" клуб з апошніх сіл спрабуе ўтрымацца ў Вышэйшай лізе.

У Мінску "Нёман" разграміў "гараджан" — 4:1. Гродзенцы спынілі амаль пяцімесячную серыю паражэнняў на выездзе.

На Нацыянальным стадыёне мінскае "Дынама" вырвала перамогу над "Арсеналам" бліжэй да канца матчу — 1:0. Гэта дазволіла камандзе застацца ў гонцы за залатыя ўзнагароды чэмпіянату.

Лідар — "МЛ Віцебск" — ужо не апусціцца ніжэй за другое месца па выніках тура і згуляе ў наступным сезоне ў еўракубках.

9 лістапада тур завершыцца трыма матчамі:

"Іслач" — "Смаргонь"

БАТЭ — "Славія"

"Віцебск" — "Тарпеда-БелАЗ"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.