Міністр: У нас адкрытая прастора: прастрэльваецца і з Захаду, і з Усходу
Размовы аб адсутнасці ў Беларусі свабоды слова — "абсалютная няпраўда". Такую заяву зрабіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.
"Гэта такі склаўся стэрэатып, такія замыленыя тэмы, — цытуе словы Алега Праляскоўскага "Интерфакс-Запад". — Тыя, хто нам гэта кажа, павінны на сябе паглядзець вельмі ўважліва. А мы ўважліва чытаем справаздачы розных арганізацый, якія праблемы ў нашых "настаўнікаў". У нас такіх праблем няма. Асабліва са свабодай прэсы. Адкрытая прастора: прастрэльваецца і з Захаду, і з Усходу".
Праляскоўскі звярнуў увагу на тое, што да яго "як міністра інфармацыі нейкіх сур'ёзных зваротаў, прэтэнзій няма".
Фота — bymedia.net