У Беларусі "экстрэмісцкімі" прызналі старонкі "Radio Plato"

Сайт "Radio Plato"

Сайт "Radio Plato" / "Radio Plato"

Старонкі "Radio Plato" ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Партызанскага раёну Мінска 19 лістапада, заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Пад забарону трапілі акаўнты радыё ў сацсетках Telegram, Instagram, "Вконтакте", а таксама сам сайт праекту.

"Radio Plato", як гаворыцца ў апісанні праекта, гэта незалежнае інтэрнэт-радыё з Мінска. Яно працуе з 2018 года. Праект аб'ядноўвае мясцовых музыкаў, дыджэяў, падкастараў і г.д.

"Мы пішам пра мясцовую музычную сцэну, вядзем перадачы і публікуем падкасты. Гэта тое, што мы робім, каб умацаваць супольнасць і папулярызаваць яе ва ўсім свеце", — абазначаюць сваю пазіцыю арганізатары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.