Міністр інфармацыі сказаў, колькі інтэрнэт-рэсурсаў прызналі "экстрэмісцкімі"

У Беларусі забараняюць інтэрнэт-рэсурсы, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі забараняюць інтэрнэт-рэсурсы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па патрабаванні Мінінфарма ў Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў. Гэта сайты, тг-каналы і чаты, профілі ў інстаграме і ў іншых сацсетках. Такую статыстыку агучыў міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Ён дадаў, што за 5 месяцаў 2025 года заблакавана столькі ж інтэрнэт-рэсурсаў, колькі за ўвесь 2024 год. Агулам — каля 6,3 тысячы. А ўсяго за ўвесь час заблакавана каля 18 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.

Таксама Мінінфарм забараніў 110 "шкодных" мастацкіх кніг. "Яны наўпрост з'яўляюцца крыніцай прапаганды гвалту, жорсткасці, парнаграфіі, ужывання наркотыкаў і інш.", — патлумачыў міністр.

Маркаў заявіў, што яго ведамства будзе арыентаваць кіраўнікоў маркетплейсаў і распаўсюднікаў выданняў на самастойнае цэнзураванне асартыменту: "Таксама яны павінны перагледзець усіх сваіх контрагентаў, якія запаўняюць нашу краіну кніжным шлакам насуперак маральным прынцыпам і сумленню"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.