Міністр фінансаў: Бюджэт не сыходзіцца і трэба эканоміць

Харкавец: "Сёння кіраўніку дзяржавы былі даложаны чаканыя вынікі выканання бюджэту бягучага года. За кошт пагаршэння знешняй кан'юнктуры рынку мы бачым істотныя недапаступленні даходаў у рэспубліканскі бюджэт. Таму ўрад і міністэрства фінансаў адкарэктавалі бюджэтную палітыку да канца бягучага года і мы прапанавалі ўвесці шэраг абмежаванняў па фінансаванні выдаткаў".



Аднак, як адзначыў міністр, абмежаванні не закрануць першачарговых плацяжоў, звязаных з падтрыманнем жыццёвага ўзроўню насельніцтва.



Нагадаем, 9 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Ён прызнаў існаванне праблемаў у эканоміцы Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў чыноўнікам турмой за хлусню (відэа)
 

Фота — ctv.by