Мінфін рыхтуе на 2026 год бюджэт з дэфіцытам у 1,5 млрд долараў

У Беларусі зноў плануюць бюджэт з дэфіцытам, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зноў плануюць бюджэт з дэфіцытам, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны бюджэт Беларусі ў 2026 годзе будзе дэфіцытным. Пра гэта ў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Чыноўнік адзначыў, што розніца паміж выдаткамі і даходамі складзе каля 4,6 млрд рублёў (прыкладна 1,5 млрд долараў), або каля 1,5% ВУП краіны. Кампенсаваць гэты дэфіцыт ведамства мяркуе за кошт сродкаў, назапашаных за папярэднія гады. 

"Раней шмат прыцягвалі сродкаў ад міжнародных арганізацый: рамантавалі дарогі, іншыя нейкія рэчы, пакуль гэтыя арганізацыі дружалюбна да нас ставіліся. Сёння мы прыцягваем рэсурсы з Расійскай Федэрацыі. Гэтыя прыцягнутыя рэсурсы на мадэрнізацыю напрамкаў фармуюць дэфіцыт бюджэту", — удакладніў міністр фінансаў.

Дарэчы, бюджэт Беларусі на 2025 год таксама прагназаваўся з дэфіцытам у 4,5 млрд рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.