Мінчука зацягнула ветрам пад таварны цягнік
Ён стаяў на краі платформы.
На станцыі Пціч пад таварным цягніком загінуў мінчук. Як паведамляе БЕЛТА, мужчына стаяў на краі платформы, калі міма праходзіў таварын цягнік Мінск-Баранавічы. Ветрам мінчука проста зацягнула пад вагон. Загінуламу было 60 гадоў.
Як адзначаюць у МУС, гэта не адзін трагічны інцыдэнт на чыгунцы за апошнія дні. Так, на станцыі Фаніпаль таварны цягнік Баранавічы-Асіповічы збіў 22-гадовага хлопца з Дзяржынскага раёна. Паведамляецца, што хлопец быў п'яны і зваліўся з платформы.
Акрамя таго, на станцыі Лунінец лакаматыў збіў насмерць 28-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына ішоў уздоўж чыгуначнай каляіны і не рэагаваў на сігналы машыніста.