Мінчука асудзілі за перавод экстрэмісцкаму фармаванню, калі яно ім яшчэ не было

Беларус атрымаў за перавод крыптавалюты ў BYPOL тры гады калоніі / pixabay
Перавод крыптавалюты на рахунак BYPOL каштаваў мінчуку трох гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Яго асудзілі за перавод крыптавалюты ў BYPOL мінчука асудзілі да трох гадоў калоніі ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса, то бок, за фінансванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
Мінчук зрабіў гэты грашовы перавод у траўні 2021 года. Але ж праваабаронцы нагадваюць, што ініцыятыва была прызнаная МУС толькі ў лістападзе 2021 года. То бок, праз паўгады пасля таго, як была праведзеная транзакцыя.
Падрабязнасці гэтай справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што сума пераводу складала 0,2 эфіру — каля 800 даляраў
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.