Мінчук абакраў дзяўчыну на рамантычным спатканні

Праваахоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі непрацуючага 27-гадовага мінчука. Яго падазраюць у крадзяжы шкатулкі з залатымі ўпрыгожваннямі пасля рамантычнага спаткання, перадае прэс-служба міліцыі.

Мужчына пазнаёміўся з жанчынай у сацсетках. Знаёмства вырашылі працягнуць у яе дома. Там малады чалавек дачакаўся, пакуль знаёмая засне, і скраў у яе шкатулку, у якой было 11 залатых ювелірных вырабаў. Агульны кошт скрадзенага ацэньваецца прыкладна ў 76 млн рублёў.

Праваахоўнікі неўзабаве затрымалі "зладзеяватага Рамэа". Ён паспеў прадаць некалькі скрадзеных упрыгожванняў, а астатнія знайшлі падчас ператрусу па месцы жыхарства яго дзяўчыны.

На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за крадзеж. Міліцыя мяркуе, што могуць быць і іншыя ахвяры.

Фота — guvd.gov.by