Мінчанін афармляў крэдыты на іншых, а грошы забіраў сабе

Пракуратура Партызанскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні 47-гадовага мужчыны, які абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Сутнасць справы наступная: мужчына падманваў людзей і ўгаворваў іх узяць на сябе крэдыты, якія павінны былі пайсці яму нібыта на развіццё бізнеса. Пры гэтым абвінавачаны абяцаў, што будзе гэтыя крэдыты абслугоўваць. Так ён набраў 340 мільёнаў рублёў, якія нават і не думаў вяртаць.

Ад яго дзейнасці пацярпелі 9 чалавек, 8 з якіх па просьбе абвінавачанага афармлялі на сябе крэдыты ў банку і перадавалі фігуранту справы атрыманыя грошы. Адметна, што даведкі аб прыбытку ён выдаваў пацярпелым у арганізацыі, кіраўніком якой з’яўляўся. Пры гэтым следства вызначыла, што з 2013 года арганізацыя не ажыццяўляла фінансава-гаспадарчую дзейнасць.

Абвінавачаны чакае суда пад вартай, піша TUT.by

Фота з архіву