“Мінаблаўтатранс” падключыць Wi-Fi у сваіх міжнародных аўтобусах
Паслуга будзе бясплатнай.
У аўтобусах “Мінаблаўтатранса”, якія працуюць на міжнародных маршрутах, сёлета ў траўні з’явіцца бесправадны інтэрнэт — Wi-Fi. А ў будучыні такую паслугу падключаць і на аўтавакзалах Мінскай вобласці, прычым яна будзе бясплатнай, інфармуе oac.gov.by.
Аўтобусы “Мінаблаўтатранса” ездзяць у Чэхію, Чарнагорыю, Францыю, Іспанію, Італію, Літву і Польшчу. Гэтыя машыны даволі “прасунутыя” — у іх ёсць сістэмы клімат-кантролю, аўдыёвідэасістэмы, кухні і прыбіральні. Апроч таго, бяспеку паездкі забяспечвае аўтаматызаваная сістэма дыспетчарскага кіравання, дзякуючы якой можна адсочваць месцазнаходжання аўтобусаў у рэжыме рэальнага часу як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
Фота з сайта minoblavtotrans.by