Мінабароны Украіны пра пажар у Белгарадзе: мы не адказваем за падзеі ў Расіі
Міністэрства абароны не пацвярджае інфармацыю пра авіяўдар па нафтабазе ў расійскім Белгарадзе, перадае hromadske.ua.
Спікер міністэрства Аляксандр Матузянік заявіў, што Украіна не нясе адказнасць за здарэнні ў Расійскай Федэрацыі.
"Хачу адзначыць тое, што па стане на сённяшні дзень ўкраінскае дзяржава ажыццяўляе абаронную аперацыю па адбіцці ўзброенай расійскай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. І гэта зусім не азначае, што Украіна павінна несці адказнасць за ўсе пралікі і ўсе катастрофы, усе падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі", — паведаміў прадстаўнік Мінабароны,
Ён дадаў, што не будзе ні пацвярджаць гэтую інфармацыю, ні абвяргаць.
Раней міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба таксама заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць магчымую датычнасьць Украіны да пажару на нафтабазе ў Белгарадзе.
Пажар здарыўся 1 красавіка. Паводле звестак СМІ і заяваў расійскіх чыноўнікаў, па нафтабазе нанеслі ўдар два ўкраінскія верталёты, якія праляцелі ў Расію на нізкай вышыні.