Мінабароны Расіі заявіла пра ўкраінскі дэсант каля Запарожскай АЭС

Мінабароны Расіі заявіла пра ўкраінскі дэсант каля Запарожскай АЭС

Мінабароны Расіі заявіла пра ўкраінскі дэсант каля Запарожскай АЭС. Сцвярджаецца, што каля 6-й гадзіны 1 верасня да 60 чалавек на сямі лодках "высадзіліся на ўзбярэжжы Кахоўскага вадасховішча" ў трох кіламетрах на паўночны ўсход і "зрабілі спробу захопу электрастанцыі". Для ліквідацыі дэсанту расіяне прыцягнулі верталёты армейскай авіяцыі, якія наносіць удары па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў. Пазней расіяне паведамілі, што а 7-й у іншай кропцы была яшчэ адна спроба дэсанту на самаходных баржах. І яны нібыта былі патопленыя.

З украінскіх крыніц інфармацыя пра дэсант пакуль не пацвярджаецца.

Як вядома, у чацвер Запарожскую АЭС збіраецца наведаць місія МАГАТЭ. Расійскія акупанты захапілі станцыю ў пачатку вайны і ад таго часу яе кантралююць. Масква і Кіеў абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах Запарожскай АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.