Мінабароны Расіі паказала палявы лагер сваіх вайскоўцаў у Беларусі
Мінабароны Расіі паказала палявы лагер сваіх вайскоўцаў у Беларусі. Ён знаходзіцца на палігоне "Брэсцкі". Там размясціліся мотастралкі з Далёкага усходу РФ. Сцвярджаецца, што для іх стварылі "усе неабходныя аб'екты для камфортнага пражывання".
Сумесныя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні стартуюць 10 лютага. Напярэдадні ў Савеце бяспекі ААН прадстаўніца ЗША заявіла, што ў Беларусь ужо прыбылі каля 5 тысяч расійскіх вайскоўцаў, і іх колькасць каля беларуска-украінскай мяжы могуць павялічыць да 30 тысяч.