Мінабароны Расіі пацвердзіла, што ўкраінскія войскі пайшлі ў наступ
Мінабароны Расіі пацвердзіла, што 29 жніўня ўкраінскія войскі пайшлі ў наступ у Мікалаеўскай і Херсонскай абласцях "на трох кірунках". Праўда, называе гэта "спробай", якая "правалілася", і сцвярджае, што ва ўкраінцаў — значныя страты.
Камандаванне Узброеных сіл Украіны пакуль устрымліваецца ад каментароў сітуацыі на паўднёвым фронце. Як адзначае "Бі-Бі-Сі", украінская армія ў вечаровай зводцы паведамляе пра расійскія атакі, але не пра свае. Некаторыя ўкраінскія эксперты мяркуюць, што на розных участках фронту УСУ "прамацваюць" абарону расійскіх войскаў, прыхоўваючы будучы кірунак галоўнага ўдару.