Міліцыянты закрылі лазню з інтымнымі паслугамі
На прадпрымальнага лазеншчыка Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. За ўтрыманне прытона і сутэнёрства яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі
Як піша газета "Вечерний Брест", жыхар Брэсцкага раёна прапаноўваў кліентам не толькі сваю лазню, але і ВІП-паслугі. Праўда, карысталіся імі толькі пастаянныя кліенты.
Парыльня ў кампаніі з дзяўчынай аплачвалася асобна — ад 25 долараў за гадзіну. Палову сумы лазеншчык пакідаў сабе, другая палова даставалася жрыцы кахання.
Выявілася, што арганізатар ВІП-паслуг вымушаў дзяўчат да працы, бо на кожную ў яго быў кампрамат. Працавалі на лазеншчыка 11 дзяўчат, некаторыя раней былі судзімыя за крадзеж.
Праваахоўнікі кажуць, што ВІП-паслуга пачала функцыянаваць у чэрвені 2012 года. У поле зроку міліцыянтаў лазня трапіла некалькі месяцаў таму.
Фота — belaya-vershina.ru