Міліцыя затрымала за жнівеньскія падзеі лідараў руху фанатаў брэсцкага "Дынама"

Супрацоўнікі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі жыхароў абласнога цэнтра, "лідараў нефармальнага руху фанатаў ФК "Дынама-Брэст". Сцвярджаецца, што яны прытрымліваюцца "неанацысцкай ідэалогіі", з'яўляюцца членамі байцоўскага клуба "Прафесіянал", удзельнікамі "дамоўных боек" і 10 жніўня 2020-га ў Брэсце выкарыстоўвалі гвалт у дачыненні міліцыянераў. Гэта былі сутыкненні ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі беларусы масава выступілі супраць фальсіфікацый.
Адзін з затрыманых, 32-гадовы мужчына, нібыта падчас "масавых беспарадкаў" быў каардынатарам дзеянняў пратэстоўцаў і асабіста нападаў на сілавікоў. Раней ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства і непадпарадкаванне. Іншы затрыманы, 25-гадовы мужчына, працяглы час хаваўся ў Камянецкім раёне. Яго там знайшлі і затрымалі. Сцвярджаецца, што ён — фігурант крымінальнай справы аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства, непадпарадкаванне і гвалт у дачыненні блізкага сваяка.
Абодва фанаты праходзяць па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.