Міліцыя забрала ў Мінску найбуйнейшую партыю псіхатропа (відэа)

Тайнае сховішча наркадылера знаходзілася пад мостам на развязцы праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Там знайшлі 13 кілаграмаў парашку, з якога, паводле папярэдніх падлікаў, можна было вырабіць вялізную партыю "спайсаў" і "марак".



Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, наркадылерам з'яўляецца 37-гадовы працаўнік адной з фермерскіх гаспадарак Мінскай вобласці. Мяркуецца, што ён мог быць адным з асноўных пастаўшчыкоў у беларускую сталіцу згаданых псіхатропаў.



Фота, відэа — guvd.gov.by