Міліцыя шукае мужчыну ў майцы з надпісам “Neuro Dubel. Belarus uber alles”

Міліцыя шукае мужчыну ў майцы з надпісам “Neuro Dubel. Belarus uber alles”

Мінская міліцыя шукае мужчыну ў майцы з надпісамі “Neuro Dubel” наперадзе і “Neuro Dubel. Belarus uber alles” на спіне. Яго падазраюць у крадзяжы барсеткі, якая ляжала на лаўцы каля ўваходу ў пад’езд жылога дома па вуліцы Пляханава. У ёй былі грошы, мабільны тэлефон, пашпарт, дакументы на аўтамабіль. Страты ацанілі на суму каля 900 рублёў.  

Праваахоўнікі распаўсюдзілі відэазапіс, на якім зафіксаваныя дзеянні невядомага мужчыны. Яму на выгляд 55-60 гадоў.