Міліцыя разагнала сход, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну
Увечары 23 лістапада праваахоўнікі ўварваліся ў Дом культуры вёскі Казловічы ў Слуцкім раёне.
Кіраўнік міліцыянтаў Дзмітрый Шклярэўскі патлумачыў, што ў арганізатаркі імпрэзы Зінаіды Цімошык “няма санкцыі на сустрэчу”.
Міліцыянты больш за дзве гадзіны вялі допыты, разбіўшыся на “тройкі” у 4-5 памяшканнях дома культуры. Адны з іх стаялі пры дзвярах залы, каб суправаджаць на допыты і не даць нікому збегчы, паведаміла Зінаіда Цімошык Радыё Свабода.
Цімошык кажа, што супрацоўнікі МУС высвятлялі ў прысутных, ці ёсьць у гэтай сустрэчы палітычны аспэкт.
На імпрэзу была запрошаная гісторык Ніна Стужынская, якая хацела паказаць фільм “40 дзён сялянскай рэспублікі». Стужынская спрычынілася да стварэння гэтага фільма, які ўжо быў паказаны ў эфіры АНТ.
“Сорамна за невуцтва ўладаў”, — пракамэнтавала Стужынская дзеянні слуцкай міліцыі.