Міклашэвіч: Увядзенне аўтапошліны адпавядае канстытуцыйным нормам

"Гэты закон быў прадметам разгляду Канстытуцыйнага суда. І Канстытуцыйны суд ацэньвае гэтую норму як канстытуцыйную", — перадае interfax.by словы Міклашэвіча.



Ён растлумачыў, што "ў канстытуцыйныя абавязкі грамадзян Беларусі ўваходзіць норма аб тым, што яны павінны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, плацяжоў". Акрамя таго, старшыня Канстытуцыйнага суда дадаў: "Кожны грамадзянін хоча ездзіць па добрых дарогах. У Беларусі ўзнікла сітуацыя, калі падаткаў не хапае на тое, каб падняць якасць дарог, таму і было прынята такое рашэнне".



Міклашэвіч кажа, што падатак на допуск аўтатранспарту да ўдзелу ў дарожным руху існуе ў многіх краінах. На яго думку, "у грамадстве ўжо падышлі да разумення неабходнасці гэтага падатку". Старшыня Канстытуцыйнага суда адзначае, што сума выплаты нязначная, яе трэба ўносіць, каб дарогі паляпшаліся.



Нагадаем, што пошліна ўведзеная з 1 студзеня 2014 года. Увядзенне пошліны адмоўна сустрэлі аўтаўладальнікі.



Фота — n1.by