Мігранты камянямі пашкодзілі аўтамабіль польскіх памежнікаў
Мігранты разбілі аўто польскіх памежнікаў / twitter.com/Straz_Graniczna
12 лістапада з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 112 чалавек.
Як паведамляе Памежная служба Польшчы, сярод мігрантаў былі, у прыватнасці, грамадзяне Самалі і Эфіопіі.
47 чалавек, пабачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на беларускі бок мяжы.
Таксама паведамляецца, што група агрэсіўна настроеных мігрантаў закідала камянямі службовы аўтамабіль памежнікаў, пашкодзіўшы яго.
Двух украінцаў затрымалі за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы: яны перавозілі двух сірыйцаў.