Мемны турэцкі стралок Юсуф Дзікеч ізноў выйграў

Юсуф Дзікеч / sozcu.com.tr
Мемны турэцкі стралок Юсуф Дзікеч (Yusuf Dikeç) ізноў апынуўся ў цэнтры ўвагі. 5 кастрычніка спартовец выйграў чэмпіянат Еўропы па стральбе з пнеўматычнай зброі.
У фінале ён упэўнена перастраляў саперніка з Германіі. Дзікеч зрабіў гэта ў сваім фірмовым стылі — з каменным выразам твару і ў звычайных акулярах.
Турак праславіўся ў 2024 годзе. Пасля яго выступу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы сацсеткі выбухнулі мемамі пра "бацю на расслабоне", якога нехта выпадкова пусціў пастраляць на Алімпіяду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.