Галявы пас беларуса Шкурына дапамог “Легіі” здабыць перамогу

Гэта мог быць і гол Іллі, але партнёр вырашыў сам загнаць мяч у браму суперніка / Скриншот видео
6 красавіка Ілля Шкурын упершыню за тры матчы выйшаў у стартавым складзе “Легіі” і адзначыўся вельмі важным галявым пасам.
Яго каманда саступала “Гурніку” — 0:1 пасля першага тайма, аднак у другім здзейсніла камбэк і атрымала перамогу. Беларус Ілля Шкурын зрабіў галявую перадачу на Лукіньяса, які паставіў пераможную кропку ў матчы — 2:1 на карысць “Легіі” ў гульні 27-га тура Экстракласы.
𝐋𝐔𝐐𝐔𝐈𝐍𝐇𝐀𝐒! ⚽🇧🇷 Legia odwraca losy meczu i prowadzi 2:1 w Zabrzu! 🔥
— CANAL+ SPORT (@CANALPLUS_SPORT) April 6, 2025
📺 Transmisja w CANAL+ SPORT 3 i w serwisie CANAL+: https://t.co/zr8n1cU2RX pic.twitter.com/GBE5WT3rYh
Цікава, што пасля стрэлу Ілля чакаў, што стане аўтарам гола, бо мяч каціўся ў браму, але яго аднаклубнік дзеля надзейнасці падставіў нагу і адправіў мяч у сетку.
Нагадаем, раней Шкурын забіў свой першы гол за “Легію” — гэта адбылося ў паўфінале Кубка Польшчы ў матчы супраць “Руха”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.