МАРГ знайшоў у беларускіх крамах цацкі Лабубу без маркіроўкі

Цацкі Лабубу без маркіроўкі

Цацкі Лабубу без маркіроўкі / МАРГ

Праверка выявіла ў краме ў Ракаве папулярныя цацкі Лабубу, а таксама іншыя тавары без маркіроўкі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Кантралёры МАРГ, якія наведалі краму "Цветной", знайшлі 32 найменні тавараў без абавязковай маркіроўкі на суму больш за 1500 рублёў. У іх ліку былі папулярныя цацкі Лабубу, аромадыфузары, электрапрыборы і касметыка.

Пяць відаў электратэхнічнай прадукцыі без маркіроўкі выявілі ў краме "Людміла". Такія дзеянні супярэчаць патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза і ЕАЭС, падкрэсліваюць у ведамстве.

Інфармацыю пра парушэнні перадалі ў інспекцыю Дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску для прыняцця мер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.